Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 сакавіка 2017, 16:39

Падрыхтоўка да сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў ЦЕІ ў Мінску абмеркавана ў Саўміне

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па забеспячэнні старшынства Беларусі ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве (ЦЕІ) прайшло сёння ва ўрадзе пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Разгледжаны ход выканання праграмы старшынства Беларусі ў ЦЕІ ў першым паўгоддзі 2017 года і падрыхтоўка да сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў ЦЕІ, якая пройдзе ў Мінску.

Абмеркавана падрыхтоўка да пасяджэння Камітэта міжпарламенцкага супрацоўніцтва ЦЕІ. Таксама ішла размова аб падрыхтоўцы да міністэрскай канферэнцыі па тэматыцы ўзаемасувязей і сумяшчальнасці ў рэгіёне ЦЕІ ў прывязцы да новага Шаўковага шляху.

Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва - рэгіянальнае аб'яднанне, створанае ў 1989 годзе Італіяй, Аўстрыяй, Венгрыяй і Югаславіяй. Цяпер у склад ЦЕІ ўваходзяць 18 дзяржаў (Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Венгрыя, Італія, Македонія, Малдова, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чэхія, Чарнагорыя і Украіна). Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай ЦЕІ з 1996 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі