Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 сакавіка 2017, 18:45

ПА АБСЕ цэніць гатоўнасць Беларусі правесці 26-ю летнюю сесію - Мутонен

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ПА АБСЕ цэніць гатоўнасць Беларусі правесці 26-ю летнюю сесію, заявіла старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутонен сёння на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Крысцін Мутонен, у прыватнасці, адзначыла, што гэта яе першы візіт у Беларусь, але яна ўжо з нецярпеннем чакае новай сустрэчы ў ліпені, паколькі галоўная падзея ў дзейнасці ПА АБСЕ - штогадовая летняя сесія, на якой выбіраюцца кіраўніцтва і службовыя асобы асамблеі, прымаюцца дэкларацыі і рэзалюцыі. Паводле яе слоў, Парламенцкая асамблея цэніць гатоўнасць беларускага боку правесці гэту сесію ў Мінску ў 2017 годзе. Замежная госця таксама звярнула ўвагу, што беларуская дэлегацыя ў ПА заўсёды была адной з самых актыўных. "Мы цэнім вашу ўключанасць у нашу дзейнасць", - падкрэсліла яна.

"У Беларусь прыедуць амаль 700 гасцей, больш за 300 з якіх парламентарыі, і нас чакае ажыўленае абмеркаванне ўсіх хвалюючых пытанняў на міжнародным узроўні", - сказала Крысцін Мутонен, дадаўшы, што вельмі цэніць гатоўнасць беларускага кіраўніцтва ўдзельнічаць у маючай адбыцца дыскусіі.

Крысцін Мутонен звярнула таксама ўвагу, што з'яўляецца другой жанчынай - старшынёй ПА АБСЕ за апошнія 25 гадоў і яе вельмі радуе стаўленне да жанчын у Беларусі. "Калі мы ехалі з аэрапорта, я даведалася, што 8 Сакавіка тут афіцыйны выхадны дзень, і сказала, што збіраюся запазычыць гэту традыцыю, прывезці з сабой у Аўстрыю", - падзялілася яна.

Крысцін Мутонен выказала крайнюю зацікаўленасць у разглядзе пытання аб становішчы жанчын і іх ролі ва ўмацаванні стабільнасці і бяспекі і прапанавала ў час штогадовай сесіі ў Мінску арганізаваць наконт гэтага спецыяльны абед. "Мы спадзяёмся на вашу падтрымку ў арганізацыі такога мерапрыемства, у прыватнасці, каб знайсці жанчыну, якая займае высокую пасаду, і каб яна выступіла з прамовай на адкрыцці гэтага мерапрыемства", - адзначыла яна.

Старшыня ПА АБСЕ таксама падзякавала за запрашэнні назіраць за выбарамі ў Беларусі, якія накіроўваліся ў адрас асамблеі. "Мы гатовы аказаць любую падтрымку і працаваць разам з вамі, каб прымяніць рэкамендацыі АБСЕ па выбарчым працэсе", - дадала госця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі