Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 красавіка 2019, 13:50

ПА АБСЕ падтрымлівае прапанову Беларусі аб перазапуску Хельсінкскага працэсу

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Георгій Цэрэтэлі падтрымлівае прапанову Беларусі аб перазапуску Хельсінкскага працэсу. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"АБСЕ бачыць Беларусь як вельмі важнага партнёра ў тым, што датычыцца выканання мэт і асноўных прынцыпаў Хельсінкскага працэсу, - сказаў Георгій Цэрэтэлі. - Я рады бачыць, што Прэзідэнт падтрымлівае прынцыпы Хельсінкскага працэсу, якія цяпер парушаюцца. Вітаю ідэю, якая была агучана кіраўніком дзяржавы, аб неабходнасці вярнуцца да выканання прынцыпаў Хельсінкскага працэсу".

На яго думку, іх не варта радыкальна змяняць, хутчэй, больш важна нагадаць пра неабходнасць выконваць гэтыя прынцыпы. "Яны павінны быць узмоцнены, магчыма, за кошт прэвентыўных механізмаў", - лічыць старшыня ПА АБСЕ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі