Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 чэрвеня 2018, 17:44

Новы пасол Польшчы ўручыў копіі даверчых грамат Макею

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся сёння з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Дыпламаты абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-польскага супрацоўніцтва, адзначылі дадатную дынаміку двухбаковых палітычных кантактаў і парламенцкіх сувязей, а таксама рост гандлёвага абароту.

Бакі згадзіліся з неабходнасцю садзейнічаць далейшаму паглыбленню клімату даверу і ўзаемаразумення паміж Беларуссю і Польшчай, а таксама павышаць якасць і практычную аддачу ад двухбаковых кантактаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі