Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 ліпеня 2019, 13:58

Новы пасол Германіі ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку беларускага МЗС

23 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Манфрэдам Хутэрэрам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Міністр павіншаваў Манфрэда Хутэрэра з назначэннем, выказаўшы надзею на далейшае ўмацаванне актыўнага двухбаковага дыялогу на ўсіх узроўнях, а таксама запэўніў у падтрымцы беларускім бокам узаемавыгадных ініцыятыў у розных сферах.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-германскага супрацоўніцтва, уключаючы яго гандлёва-эканамічны і інвестыцыйны напрамкі, тэматыку ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС, пытанні рэгіянальнага парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі