Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 красавіка 2019, 12:16

Новы офіс аддзялення пасольства Фінляндыі ў Беларусі адкрыецца 18 красавіка

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія адкрыцця новага офіса аддзялення пасольства Фінляндыі ў Беларусі адбудзецца 18 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У мерапрыемстве прымуць удзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка і намеснік Дзяржаўнага сакратара па знешніх эканамічных сувязях МЗС Фінляндыі Марку Кейнянен. Таксама будуць прысутнічаць Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Фінляндыі ў Літве і Беларусі па сумяшчальніцтве Крыстэр Мікельсан і кіраўнік аддзялення пасольства Фінляндыі ў Мінску Яне Хейсканен.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі