Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 чэрвеня 2018, 09:19

Незалежная Беларусь праводзіць міралюбівую шматвектарную знешнюю палітыку - Петрышэнка

29 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Незалежная Беларусь праводзіць міралюбівую шматвектарную знешнюю палітыку. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка на ўрачыстым прыёме з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі, які адбыўся 28 чэрвеня ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

"Мы ганарымся тым, што Беларусь адбылася як незалежная дзяржава, якая праводзіць міралюбівую шматвектарную знешнюю палітыку, - сказаў пасол. - Мы выступаем за ўрэгуляванне любых міжнародных канфліктаў выключна за сталом перагавораў. Актыўна ўдзельнічаем у дзейнасці ААН і іншых міжнародных арганізацый. Сёння Беларусь - еўрапейскі донар спакою і стабільнасці. Мінская перагаворная пляцоўка вядома ўсёй планеце як апошні мірны аплот Старога Свету. А беларуская ініцыятыва "Хельсінкі-2" накіравана на пошук шляхоў пераадолення крызісу бяспекі ва ўсім свеце".

Ігар Петрышэнка адзначыў паспяховае будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, у якой грамадзяне дзвюх краін роўныя практычна ва ўсіх правах, а ступень інтэграванасці эканомік - адна з самых высокіх у свеце; плённы дыялог з краінамі СНД; развіццё АДКБ у напрамку яе інтэграцыі ў еўрапейскую архітэктуру бяспекі; паслядоўную лінію Беларусі за прамы дыялог паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Еўрапейскім саюзам з перспектывай фарміравання агульнай эканамічнай прасторы. "Беларусь таксама дэманструе адказны падыход да ваенна-палітычнай бяспекі ў рэгіёне АБСЕ, - канстатаваў дыпламат. - Выступае за ўраўнаважаны дыялог з НАТА. Застаецца адкрытай для раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу з ЗША, развівае сувязі з партнёрамі і саюзнікамі ў Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы, Аўстраліі".

На прыёме прысутнічалі намеснік міністра замежных спраў Расіі Ігар Маргулаў, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, паўнамоцныя прадстаўнікі Прэзідэнта Расіі ў Цэнтральнай федэральнай акрузе Ігар Шчогалеў і ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе Аляксандр Бяглоў, спецыяльны прадстаўнік Прэзідэнта РФ па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой, намеснік генеральнага сакратара АДКБ Алымбай Султанаў, начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ Анатоль Сідараў, расійскія парламентарыі, прадстаўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, мэрыі і прэфектур Масквы, расійскіх рэгіёнаў, экспертна-медыйнай супольнасці, дзелавых колаў, беларускай дыяспары, а таксама каля 30 кіраўнікоў пасольстваў краін СНД, Еўропы, Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі