Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 кастрычніка 2017, 15:22

Навумовіч: у Беларусі і Савета Еўропы ёсць неабходныя перадумовы для развіцця супрацоўніцтва

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Савет Еўропы маюць неабходныя перадумовы для развіцця супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч на пасяджэнні Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі ў Страсбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Андрэй Навумовіч, у прыватнасці, адзначыў, што беларускі парламент вітае рашэнне ПАСЕ, выкладзенае ў рэзалюцыі ад 27 чэрвеня гэтага года, прадоўжыць сваю дзейнасць па развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю, а таксама падтрымлівае заклік ПАСЕ да Еўрапейскага саюза разгледзець магчымасць зняцця ўсіх дзеючых санкцый адносна Беларусі. Ён падкрэсліў, што прынятая ПАСЕ рэзалюцыя, нягледзячы на ўсе яе недахопы, стварае неабходныя перадумовы для развіцця супрацоўніцтва Беларусі з Саветам Еўропы і Парламенцкай асамблеяй. На пасяджэнні выступіла таксама член пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Алена Анісім.

Беларускія парламентарыі прынялі ўдзел у канферэнцыі на тэму "Вяртанне да смяротнай кары ў Еўропе: сапраўдная пагроза або папулісцкая фікцыя?". У ходзе канферэнцыі Андрэй Навумовіч як кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары як інструмента пакарання, што прымяняецца ў Беларусі, праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства аб дзейнасці групы.

Дэпутаты ў час свайго візіту ў Страсбург сустрэліся з дакладчыкам Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі па Беларусі Андрэа Рыгоні, генеральным сакратаром ПАСЕ Войцэхам Савіцкім, дэлегацыямі Азербайджана і Казахстана, дырэктарам дырэктарата Савета Еўропы па палітычных пытаннях Аляксандрам Геселем. "З Андрэа Рыгоні дасягнута дамоўленасць аб яго візіце ў Беларусь у лістападзе гэтага года для ўдзелу ў сумесных мерапрыемствах з рабочай групай беларускага парламента па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары", - праінфармавалі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі