Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 мая 2018, 19:37

Наступнае пасяджэнне ТКГ па Украіне адбудзецца ў Мінску 16 мая

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па Украіне адбудзецца ў Мінску 16 мая. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў спецыяльны прадстаўнік АБСЕ ў ТКГ Марцін Сайдзік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Марцін Сайдзік паведаміў, што на мінулым тыдні ён чарговы раз прадставіў рэзультаты работы ТКГ Пастаяннаму савету АБСЕ ў Вене. "Карыстаючыся выпадкам, хачу яшчэ раз выказаць падзяку краінам - удзельніцам АБСЕ за садзейнічанне, у прыватнасці, за падтрымку і фінансаванне Спецыяльнай маніторынгавай місіі ва Украіне", - сказаў ён.

Спецыяльны прадстаўнік АБСЕ ў ТКГ таксама выказаў удзячнасць італьянскаму старшынству ў АБСЕ за вялікую ўвагу, якая ўдзяляецца ўрэгуляванню канфлікту на ўсходзе Украіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі