Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 верасня 2019, 12:17

Наследны прынц Абу-Дабі пра візіт у Беларусь: сказаць проста "дзякуй" недастаткова, каб выказаць мае пачуцці

13 верасня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Наследны прынц Абу-Дабі, намеснік Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам выказаў словы асаблівай удзячнасці за гасціннасць і цёплы прыём, аказаныя яму ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сказаць проста "дзякуй" недастаткова, каб выказаць усе мае пачуцці. Я сапраўды вельмі ўдзячны за цёплы прыём, які нам аказаны, - сказаў наследны прынц. - Я пабываў у многіх дзяржавах, але, паверце мне, тут я адчуваю сябе як дома". Асабліва шэйх адзначыў гасціннасць, дабрыню і сардэчнасць людзей у Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі