Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 верасня 2018, 10:51

Найбольш прынцыповымі на саміце СНД у Душанбэ стануць пытанні бяспекі - пасол Беларусі

27 верасня, Душанбэ /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Найбольш прынцыповымі пытаннямі на саміце СНД 28 верасня ў Душанбэ стануць пытанні бяспекі. Аб гэтым журналістам паведаміў пасол Беларусі ў Таджыкістане Алег Іваноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнікі дзяржаў збіраюцца раз у год і ахопліваюць у сваёй дыскусіі ўвесь парадак дня - як міжнародны глабальны, так і пытанні рэгіёна. Тое, што датычыцца кожнай краіны СНД, і ўсіх у цэлым. З найбольш прынцыповага, што будуць 28 верасня разглядаць кіраўнікі дзяржаў - пытанні бяспекі. Пасяджэнне праводзіцца ў Таджыкістане - краіне, якая больш за ўсіх непасрэдна сутыкаецца з пагрозай і міжнароднага тэрарызму, і рэлігійнага экстрэмізму. Таму што граніца з Афганістанам - адна з нямногіх граніц у СНД, якая тэхнічна не абсталявана. Гэта проста рака, пераход якой па калена ў вадзе зусім не складае праблем", - заявіў дыпламат.

Традыцыйна будуць разглядацца пытанні эканомікі, гуманітарнага супрацоўніцтва. У цэлым кіраўнікі дзяржаў будуць абмяркоўваць каля двух дзясяткаў пытанняў, чакаецца прыняцце шэрага заяў.

"Вядома, у закрытым фармаце заўсёды абмяркоўваюцца глабальныя пытанні. І санкцыйныя рэжымы напэўна будуць абмяркоўвацца, якія цяпер у свеце набылі незвычайную папулярнасць дзякуючы асобным краінам. І наша сумеснае процідзеянне сучасным выклікам і пагрозам. Кібербяспека таксама адносіцца да праблематыкі бяспекі", - заявіў Алег Іваноў.

Ён дадаў, што на парадку дня і шэраг кадравых пытанняў у рамках СНД. "Адным з кітоў у СНД з'яўляюцца галіновыя саветы, якіх каля 70. Скажам, у Душанбэ толькі на мінулым тыдні адбылося пяць такіх галіновых саветаў. Тут былі кіраўнікі беларускіх міністэрстваў і ведамстваў. Неяк яны (пасяджэнні галіновых саветаў. - Заўвага БЕЛТА) атрымліваюць не вельмі вялікі ахоп у СМІ, але, тым не менш, менавіта яны закладваюць тыя цаглінкі ў фундамент міждзяржаўных адносін, дзякуючы якім СНД дагэтуль не проста жыве, а паспяхова функцыянуе", - завярнуў увагу дыпламат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі