Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 лютага 2019, 17:30

МЗС: перагаворы з ЕС па прыярытэтах партнёрства і спрашчэнні візавых працэдур на завяршальнай стадыі

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы па прыярытэтах партнёрства Беларусі і Еўрапейскага саюза, а таксама па пагадненнях аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі выйшлі на заключную стадыю. Аб гэтым гаворыцца ў аглядзе вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і дзейнасці МЗС у 2018 годзе, паведамляе БЕЛТА.

"На заключную стадыю выведзены перагаворы па прыярытэтах партнёрства Беларусь - ЕС, якія стануць дарожнай картай супрацоўніцтва на 2019-2020 гады ў чатырох галінах: умацаванне сістэмы дзяржаўнага кіравання; эканамічнае развіццё і рыначныя магчымасці; транспартныя камунікацыі, энергетыка, экалогія і клімат; кантакты паміж людзьмі. У завяршальную стадыю ўступілі перагаворы з ЕС па пагадненнях аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі", - адзначаецца ў аглядзе.

У цэлым у МЗС адзначаюць захаванне пазітыўнай дынамікі ў адносінах з Еўрапейскім саюзам. Мінулы год стаў інтэнсіўным як па колькасці, так і ўзроўні візітаў і палітычных кантактаў. Прадоўжыла функцыянаваць Каардынацыйная група Беларусь - ЕС. Праводзіліся галіновыя дыялогі ў галіне эканомікі і фінансаў, гандлю, мытні і аховы навакольнага асяроддзя. Прадстаўнікі МЗС удзельнічалі ў шматлікіх мерапрыемствах па лініі "Усходняга партнёрства".

Удалося таксама скарэкціраваць існуючыя санкцыі ЕС у бок змяншэння, выключыўшы малакаліберную спартыўную зброю з-пад дзеяння зброевага эмбарга.

"Актывізавалася крэдытна-інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Падпісаны пагадненні з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, накіраваныя на рэалізацыю праектаў падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу, рэканструкцыі водаачышчальнай інфраструктуры нашай краіны. Задзейнічаны новыя для Беларусі механізмы грантавай тэхдапамогі ЕС пад будаўніцтва і мадэрнізацыю эканамічна значных аб'ектаў ("Усходнееўрапейскае партнёрства па экалогіі і энергаэфектыўнасці" і "Партнёрства па мабільнасці")", - адзначаецца ў аглядзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі