Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 верасня 2018, 11:22

МЗС Беларусі і Расіі правялі кансультацыі па пытаннях адносін з ЗША і Канадай

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адбыліся кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Расіі па пытаннях адносін са Злучанымі Штатамі Амерыкі і Канадай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі бягучы стан адносін Беларусі і Расіі з ЗША і Канадай, а таксама абмяняліся поглядамі і зверылі падыходы знешнепалітычных ведамстваў да выбудоўвання дыялогу з гэтымі краінамі на перспектыву.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі Андрэй Бушыла, расійскую - дырэктар дэпартамента Паўночнай Амерыкі Георгій Барысенка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі