Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 чэрвеня 2017, 16:31

МЗС Беларусі і Расіі маюць намер праводзіць сумесныя інфармацыйныя кампаніі ў сацсетках

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы замежных спраў Беларусі і Расіі маюць намер праводзіць сумесныя інфармацыйныя кампаніі ў сацыяльных сетках да сумесных памятных дат і значных падзей у гісторыі дзвюх краін. Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння ў Мінску ў час чарговага раўнда кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў па пытаннях інфармацыйнага суправаджэння знешнепалітычнай дзейнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У час кансультацый абмеркаваны вопыт выкарыстання дыпламатычнымі ведамствамі дзвюх краін сучасных механізмаў работы ў інфармацыйнай сферы, у тым ліку інструментаў лічбавай дыпламатыі. У гэтым кантэксце адзначана важнасць правядзення сумесных інфармацыйных кампаній у сацыяльных сетках, прымеркаваных да сумесных памятных дат і значных падзей у гісторыі дзвюх краін", - расказалі ў ведамстве.

Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі пытанням інфармацыйнага суправаджэння функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза, у прыватнасці, намаганням, накіраваным на павышэнне міжнароднага аўтарытэту ЕАЭС. Таксама была закранута праблематыка ўзаемадзеяння па інфармацыйных пытаннях у фармаце міжнародных арганізацый.

Беларускі бок на мерапрыемстве ўзначаліў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, расійскі - намеснік дырэктара дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Аляксандр Бікантаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі