Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 мая 2017, 19:26

МЗС Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні абароны грамадзян у трэціх краінах

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Маскве адбыўся чарговы раўнд беларуска-расійскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў па консульскіх пытаннях, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Бакі абмеркавалі пытанні абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян Беларусі і Расіі, у тым ліку ў трэціх краінах, прымяненне Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года.

Асаблівая ўвага ўдзелена дзейнасці консульскіх службаў дзвюх краін, а таксама ўзаемадзеянню беларускіх і расійскіх загранустаноў з кампетэнтнымі органамі дзяржаў іх знаходжання.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Ігар Фісенка, расійскую - дырэктар консульскага дэпартамента Яўген Іваноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі