Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 сакавіка 2017, 09:22

Мутонен: вылучэнне Купчыной на пасаду генсакратара АБСЕ - пазітыўная ініцыятыва Беларусі

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутонен лічыць вылучэнне Алены Купчыной на пасаду генеральнага сакратара АБСЕ пазітыўнай ініцыятывай Беларусі. Такое меркаванне яна выказала ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Лічу, што гэта пазітыўная ініцыятыва Беларусі. Рашэнне будзе прынята адпаведнымі інстытуцыянальнымі структурамі нашай арганізацыі, але, безумоўна, гэта знак таго, што Беларусь гатова ўскласці на сябе сур'ёзныя абавязкі ў міжнародных арганізацыях", - адзначыла Крысцін Мутонен.

У цэлым яна заўважыла, што пазіцыі жанчын у краіне і беларускім грамадстве моцныя.

"У мяне пачуццё, што я тут ужо тыдзень: столькі інфармацыі палітычнай, эканамічнай, культурнай. Я вырашыла, што прыеду ў Беларусь з задавальненнем яшчэ раз", - сказала яна.

Гаворачы аб сучасных выкліках і праблемах у сферы бяспекі, старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ звярнула ўвагу на неабходнасць супрацоўніцтва на міжнароднай арэне. Маючая адбыцца сесія АБСЕ - магчымасць арганізаваць такі дыялог. Крысцін Мутонен асабліва адзначыла ролю Беларусі ва ўрэгуляванні сітуацыі на Украіне.

Як паведамлялася, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына вылучана кандыдатам на пасаду генеральнага сакратара АБСЕ. Алена Купчына, якая доўгі час займала пасаду намесніка міністра замежных спраў Беларусі, прымала самы непасрэдны ўдзел у рэалізацыі знешнепалітычнай лініі краіны, накіраванай на ўмацаванне бяспекі і стабільнасці ў Еўропе, наладжванне дыялогу паміж Усходам і Захадам, урэгуляванне самых вострых крызісных сітуацый у рэгіёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі