Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 лістапада 2018, 15:21

Мясніковіч у Парыжы прыме ўдзел у мерапрыемствах да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч 10-12 лістапада наведае з рабочым візітам Францыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Старшыня Савета Рэспублікі 11 лістапада ў Парыжы прыме ўдзел у асноўных урачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны, - мемарыяльнай цырымоніі ля Трыумфальнай аркі, а таксама Парыжскім форуме міру. Да ўдзелу ў ім запрошаны кіраўнікі дзяржаў, урадаў, парламентаў, міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Форум накіраваны на ўмацаванне міру за кошт больш эфектыўнага глабальнага рэгулявання і садзейнічання зніжэнню міжнароднай напружанасці.

У ходзе візіту адбудзецца сустрэча старшыні Савета Рэспублікі з прэзідэнтам Сената Францыі Жэрарам Ларшэ.

Міхаіл Мясніковіч таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Францыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі