Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 чэрвеня 2018, 18:50

Мясніковіч прапануе двухгадовае планаванне законапраектнай дзейнасці

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч прапануе двухгадовае планаванне законапраектнай дзейнасці. Аб гэтым ён заявіў сёння на закрыцці вясенняй сесіі верхняй палаты парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што перад усімі галінамі ўлады пастаўлена мэтавая задача - забяспечыць у 2025 годзе ВУП краіны ў аб'ёме $100 млрд. "Парламент і ўрад павінны сфарміраваць дзейснае і эфектыўнае заканадаўства, якое забяспечвае выкананне гэтай мэтавай задачы. Справа вельмі складаная, адказная, і гатовых рэцэптаў пакуль няма. У якасці канструктыўнага кроку лічу мэтазгодным прадугледзець двухгадовае, а не на адзін год, як склалася практыка, планаванне законапраектнай дзейнасці, інакш кажучы на 2019-2020 гады", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Такі падыход закладзе прававую аснову для падваення ВУП да канца 2025 года, упэўнены Міхаіл Мясніковіч. "Цяпер ужо трэба напрацоўваць пералік законапраектаў да ўказа, каб дакумент можна было прыняць не ў канцы года, а раней", - дадаў ён.

Цяпер ва ўрадзе ідзе актыўная работа па пытаннях развіцця краіны ў 2019 годзе. "Лічу, што работу над пакетам прагнозных дакументаў і бюджэтам краіны трэба таксама весці ў разліку на 2019-2020 гады - апошнія, а адпаведна, найбольш напружаныя гады пяцігодкі", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі