Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 сакавіка 2017, 16:46

Мірончык: стабільнасць у краіне і бяспека грамадзян - прыярытэтная задача ўлады

23 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Стабільнасць у краіне і бяспека грамадзян - прыярытэтная задача ўлады. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанні журналістаў аб рэакцыі МЗС на заявы еўрапейскіх прадстаўнікоў адносна затрыманняў у Беларусі ўдзельнікаў акцый пратэсту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы звярнулі ўвагу на згаданую заяву. Гэта пункт гледжання нашых партнёраў, мы паважаем іх падыходы і прымаем да ведама іх пазіцыю, - падкрэсліў прэс-сакратар. - Мы за цеснае ўзаемадзеянне і дыялог з ЕС па ўсіх пытаннях, уключаючы тэматыку правоў чалавека. Але некаторым знешнім і ўнутраным сілам такі дыялог не даспадобы, і робяцца спробы яму перашкодзіць. У тым ліку шляхам штучнага нагнятання сітуацыі".

Дзмітрый Мірончык нагадаў, што тэма захавання стабільнасці і забеспячэння грамадскай бяспекі абмяркоўвалася сёння на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. "Улады не маюць намеру парушаць нечыя законныя правы, займацца нейкімі "рэпрэсіямі". Але ў выпадку парушэння закону рэакцыя будзе. Будзе спакойнай, але адэкватнай. Закон ёсць закон, і ён павінен выконвацца. Стабільнасць у краіне і бяспека грамадзян - прыярытэтныя задачы для ўлад у любой дзяржаве, і Беларусь тут не выключэнне", - заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі