Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 мая 2018, 17:14

Мірончык: "ледніковы перыяд" у адносінах паміж Беларуссю і Швецыяй завяршыўся

22 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. "Ледніковы перыяд" у адносінах паміж Беларуссю і Швецыяй афіцыйна завяршыўся. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, заявіў журналістам Дзмітрый Мірончык, які назначаны на пасаду пасла Беларусі ў Швецыі.

"Пасла Беларусі ў Стакгольме не было амаль 6 гадоў. Цяпер жа мы маем магчымасць сказаць, што афіцыйна "ледніковы перыяд" у адносінах паміж Беларуссю і Швецыяй завяршыўся. Цалкам адноўлены міждзяржаўны дыялог. Мы размаўляем па ўсіх тэмах, у тым ліку па тых, па якіх не пагаджаемся. Прайшлі выпрабаванне і вытрымалі яго нашы адносіны ў экалагічнай, гуманітарнай і іншых непалітычных сферах", - сказаў Дзмітрый Мірончык.

Паводле яго слоў, найбольш ад холаду ў двухбаковых адносінах пацярпелі беларуска-шведскія эканамічныя сувязі. "І менавіта на гэтым я маю намер сканцэнтравацца і працаваць. Двухбаковы тавараабарот значна зменшыўся ў параўнанні з 2012 годам. Але цяпер у беларускіх грамадзян і кампаній ёсць да каго звярнуцца за парадай і падтрымкай у Швецыі, і мы будзем рабіць усё магчымае, каб ім дапамагчы. Менавіта на эканоміку Прэзідэнт даручыў накіраваць у першую чаргу намаганні нашага пасольства", - адзначыў дыпламат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі