Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лютага 2018, 12:07

Міністр замежных спраў Алжыра ўпершыню наведае Беларусь

15 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Алжыра 19-21 лютага ўпершыню наведае Беларусь. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС звярнуў увагу на той факт, што прыезд Абдэлькадэра Месахеля стане першым візітам кіраўніка алжырскага знешнепалітычнага ведамства ў Беларусь за больш як 20-гадовую гісторыю двухбаковых адносін. Як плануецца, адбудуцца перагаворы высокага госця з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, а таксама іншымі афіцыйнымі асобамі.

Дзмітрый Мірончык падкрэсліў, што цяпер бакі прадметна працуюць над стварэннем прававой асновы ўзаемадзеяння галіновых органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі і Алжыра, развіццём дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, а таксама па консульскай праблематыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі