Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 верасня 2017, 17:39

МЕРКАВАННЕ: Макей: адносіны Беларусі і Індыі перажываюць другое дыханне

12 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Індыі перажываюць другое дыханне. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Атмасфера візіту Прэзідэнта Беларусі была вельмі дзейная, насычаная і зацікаўленая з абодвух бакоў. На гэтым этапе нам здаецца, што нашы адносіны з Індыяй, адным з вядучых ігракоў у гэтым рэгіёне, перажываюць сваё другое дыханне", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, ёсць абсалютная гатоўнасць індыйскіх партнёраў развіваць адносіны па шэрагу напрамкаў. Узаемная зацікаўленасць у ходзе візіту абазначана на самым высокім узроўні.

Уладзімір Макей адзначыў, што Індыя імкнецца стаць адной з вядучых эканомік свету, і ў гэтым напрамку прымаюцца канкрэтныя рашэнні, дзяржаўныя праграмы. "У рамках гэтых праграм Індыя бачыць, што ёсць месца і для Беларусі. Мы гатовы дзяліцца з нашымі партнёрамі вопытам, ведамі і тэхналогіямі", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі