Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 верасня 2018, 18:43

Марыніч уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Узбекістана

6 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч 6 верасня ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Ташкенце.

Пасля цырымоніі адбылася размова пасла з кіраўніком дзяржавы, у час якой бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-ўзбекскіх адносін, а таксама будучыя мерапрыемствы на вышэйшым узроўні.

Узбекістан належыць да ліку важных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. У 2017 годзе аб'ём знешнегандлёвага абароту паміж краінамі павялічыўся больш як у два разы і дасягнуў $131 млн. Дадатная дынаміка захоўваецца і ў гэтым годзе: за першае паўгоддзе аб'ём тавараабароту перасягнуў ужо $90 млн. У 2017 годзе ва Узбекістане беларускія холдынгі "Амкадор" і "Бабруйскаграмаш" стварылі сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці дарожна-будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі. Мінскі трактарны завод запусціў сумесную вытворчасць трактароў у Ташкенце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі