Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 красавіка 2018, 12:05

Малдове і Беларусі заўсёды ўдавалася захоўваць добрыя адносіны - Дадон

18 красавіка, Кішынёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Малдове і Беларусі заўсёды ўдавалася захоўваць добрыя адносіны. Гэта ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА адзначыў Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон.

"Беларусь уваходзіць у першую дзясятку краін па аб'ёме эканамічнага супрацоўніцтва з Малдовай. Зыходзячы са свайго асабістага вопыту, магу сказаць, што з вашай краінай у нас адны з самых лепшых адносін. Прычым на працягу ўсіх гадоў, незалежна ад таго, якая была ў нас улада. Нам з Беларуссю заўсёды ўдавалася мець вельмі добрыя двухбаковыя адносіны", - сказаў Ігар Дадон.

Адказваючы на пытанне, якімі ён бачыць беларуска-малдаўскія адносіны праз пяць-дзесяць гадоў, Прэзідэнт выказаў надзею, што краіны павялічаць аб'ёмы гандлю.

"Я вельмі спадзяюся, што зможам адкрыць у нас больш сумесных прадпрыемстваў, каб разам вырабляць тыя ж аўтобусы, тралейбусы, трактары для выхаду ў далейшым на рынкі Еўрапейскага саюза. Калі гэта прадукцыя вырабляецца ў Малдове, то туды яна трапляе без мытных пошлін. Гэта выгадна нашым беларускім партнёрам", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі