Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 красавіка 2018, 16:47

Малдова зацікаўлена пераняць вопыт Беларусі ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і сацсферы

18 красавіка, Кішынёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Малдова зацікаўлена пераняць вопыт Беларусі ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і сацыяльнай сферы. Аб гэтым Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для большасці грамадзян Малдовы тое, што адбываецца ў Беларусі, вельмі цікава. Не ўтаю, што яны хацелі жыць не горш, чым у Беларусі. У вас вельмі дынамічна развіваецца краіна, і нам цікава пераняць вопыт у розных сегментах: і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасці, і ў сацыяльнай сферы ў вас вельмі шмат праектаў", - сказаў Ігар Дадон.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць дружалюбных адносін з Малдовай. "Не буду пералічваць нашы праекты, мы нямала зрабілі ў былыя часы і асабліва цяпер. Вы для нас тое, што нам патрэбна ў гандлёва-эканамічных адносінах: вырабляеце ўсё тое, чаго няма ў Беларусі. Мы родныя людзі (я гэтага ніколі не забываю і не забуду), ды і вам, якія б у вас ні былі палітычныя перавагі, я разумею, што беларусы не чужыя людзі. У нас няма ніякіх геапалітычных, стратэгічных інтарэсаў тут, акрамя дружалюбных. Таму, улічваючы тое, што мы блізкія людзі, і тое, што вы вырабляеце ўсё, што нам трэба, мы купім у вас. А мы вырабляем усё тое, што патрэбна вам", - адзначыў Прэзідэнт.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што беларускі бок гатовы не толькі гандляваць, але і ствараць сумесныя прадпрыемствы, каб вырабляць неабходныя для развіцця Малдовы тавары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі