Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 мая 2018, 15:56

Малдова можа стаць мостам паміж ЕС і ЕАЭС - Дадон

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон сёння ў ходзе брыфінгу назваў вялікім дасягненнем атрыманне рэспублікай статусу наглядальніка пры Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"Будзем дружыць з усімі, зыходзячы з нашых нацыянальных інтарэсаў. Атрымаўшы статус наглядальніка, Малдова можа стаць мостам паміж ЕС і ЕАЭС", - сказаў Ігар Дадон.

Паводле яго слоў, працэдура атрымання гэтага статусу спецыяльна распрацоўвалася ў саюзе па просьбе малдаўскага боку. "Я ведаю, што цяпер паступілі заяўкі на атрыманне такога ж статусу і ад іншых краін", - адзначыў прэзідэнт Малдовы.

Адказваючы на пытанне аб далейшым кроках і магчымым членстве ў ЕАЭС, прэзідэнт Малдовы адзначыў, што такія пытанні неабходна выносіць на рэферэндум.

Малдова атрымала статус наглядальніка на нядаўнім саміце ЕАЭС у Сочы. Як адзначыў Ігар Дадон, які прысутнічаў на пасяджэнні, устойлівае развіццё малдаўскай эканомікі немагчыма без традыцыйных гандлёвых сувязей у СНД, якія, паводле яго слоў, аслабелі ў апошнія гады. Прэзідэнт звярнуў увагу, што ўмацаванне сувязей у рамках Садружнасці і ЕАЭС падтрымлівае пераважная большасць насельніцтва краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі