21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыбыў з рабочым візітам у Германію. Адпаведную інфармацыю беларускае знешнепалітычнае ведамства размясціла ў сваім Фэйсбук-акаўнце, паведамляе БЕЛТА.
Пра якія-небудзь канкрэтныя падрабязнасці і тэматыку візіту не паведамляецца. Разам з тым адзначана, што наперадзе міністра чакае насычаная двухдзённая праграма важных сустрэч і мерапрыемтваў у Берліне.
Мяркуючы па фатаграфіі праграмы візіту, ён праходзіць 20-22 кастрычніка.-0-