Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 кастрычніка 2019, 16:35

Макей сустрэўся з федэральным міністрам замежных спраў ФРГ

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння сустрэўся з федэральным міністрам замежных спраў ФРГ Хайка Маасам. Аб гэтым паведамляецца на старонцы беларускага знешнепалітычнага ведамстваў у Twitter, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У серыі паведамленняў МЗС на тэму праведзеных перагавораў адзначаецца, што Германія - важны для Беларусі партнёр у Еўрапейскім саюзе. Абмяркоўваліся двухбаковыя адносіны і сітуацыя ў рэгіёне.

Па выніках перагавораў Уладзімір Макей вітаў усё большы інтарэс Германіі да Беларусі. "Спадзяёмся, што Беларусь зойме дастойнае месца ў новай германскай і еўрапейскай усходняй палітыцы", - сказаў міністр.

Акрамя таго, размова ішла аб неабходных кроках для больш эфектыўнага выкарыстання значнага патэнцыялу супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Германіяй і надання адносінам стратэгічнага характару.

У сваю чаргу на сайце знешнепалітычнага ведамства Германіі паведамляецца, што бакі гаварылі аб двухбаковых адносінах, сумесных дзеяннях ва Усходняй Украіне і будучым "Усходняга партнёрства". "Беларусь таксама бярэ на сябе адказнасць за мір і стабільнасць у рэгіёне. Гэта асабліва відавочна ў пастаяннай падтрымцы мінскага працэсу, - сказаў Хайка Маас. - Беларусь стала важным партнёрам у вырашэнні міжнародных канфліктаў".

Міністр замежных спраў Беларусі прыбыў напярэдадні з рабочым візітам у Германію. Кіраўніка МЗС чакае насычаная праграма важных сустрэч і мерапрыемстваў у Берліне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі