Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лютага 2018, 12:31

Макей прыме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

15 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая адбудзецца 16-18 лютага. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асноўнымі пытаннямі на канферэнцыі стануць перспектывы еўрапейскай архітэктуры бяспекі, барацьбы з тэрарызмам, актуальныя міжнародныя канфлікты, а таксама праблематыка бяспекі ў сферах энергетыкі і аховы здароўя, кібербяспекі.

Плануецца сустрэча міністра з арганізатарамі Мюнхенскай канферэнцыі, а таксама кіраўнікамі некаторых арганізацый. Прадугледжваецца абмеркаванне шырокага спектра пытанняў, у тым ліку беларускіх ініцыятыў па ўмацаванні міжнароднай бяспекі.

Канферэнцыя праводзіцца з 1963 года і з'яўляецца адным з найбольш прадстаўнічых і аўтарытэтных сусветных форумаў у галіне палітыкі бяспекі і супрацоўніцтва ў ваенна-палітычнай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі