Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 ліпеня 2018, 13:11

Макей і Лаўроў абмеркавалі сітуацыю вакол генеральнага сакратара АДКБ

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў абмеркавалі сітуацыю вакол генеральнага сакратара АДКБ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Тэлефонная размова адбылася 28 ліпеня. "Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, а таксама сітуацыю, што склалася вакол генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы", - паведамілі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі