Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 ліпеня 2017, 15:43

Макей: галоўная задача АДКБ - фарміраванне спрыяльных знешніх умоў для краін-членаў

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўная задача АДКБ - фарміраванне спрыяльных знешніх умоў для краін - членаў арганізацыі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей па выніках пасяджэння ў Мінску Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На нашу думку, у сённяшніх умовах асноўная задача АДКБ заключаецца не ў тым, каб проста быць гатовай адрэагаваць на знешнія фактары. У першую чаргу наша арганізацыя павінна быць здольна фарміраваць спрыяльныя знешнія ўмовы для развіцця дзяржаў-членаў", - сказаў Уладзімір Макей.

Асаблівая роля ў гэтым адводзіцца дыпламатычнай рабоце, адзначыў міністр. "Як сёння падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у час сустрэчы з кіраўнікамі МЗС краін АДКБ, толькі дзейнічаючы з агульных пазіцый, мы зможам эфектыўна адстойваць інтарэсы нашых краін, усебакова ўмацоўваць знешнепалітычны імідж АДКБ", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі