Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 лістапада 2019, 14:27

Макей адзначыў вялікую ролю пабрацімскага руху ва ўмацаванні супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы

29 лістапада, Маладзечна /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пабрацімскія сувязі паміж Беларуссю і Польшчай вельмі важныя для развіцця ўсебаковага, асабліва міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Гэта адзначаецца ў прывітанні міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, якое ён накіраваў удзельнікам пятай сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Польшчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Развіццё добрасуседскіх адносін паміж нашымі краінамі немагчыма без плённага супрацоўніцтва на рэгіянальным і мясцовым узроўнях, - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі. - Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць за ваш значны ўклад у будаўніцтва ўзаемавыгадных і канструктыўных сувязей паміж дзвюма дзяржавамі".

Уладзімір Макей звярнуў увагу, што цяпер пабрацімамі з'яўляюцца і супрацоўнічаюць амаль 90 беларускіх і польскіх гарадоў. Штогод гэта лічба павялічваецца. У рамках пабрацімскіх сувязей рэалізаваліся канкрэтныя ўзаемавыгадныя праекты ў эканамічнай, інвестыцыйнай, культурнай, спартыўнай, адукацыйнай галінах.

Міністр адзначыў, што Польшча з'яўляецца важным членам Еўрасаюза. Ён таксама падкрэсліў, што гэта краіна не проста сусед Беларусі, але і адзін з буйнейшых гандлёва-эканамічных інвестыцыйных партнёраў. "Двухбаковыя эканамічныя сувязі актыўна развіваюцца, садзейнічаючы ўмацаванню эканомік", - адзначыў кіраўнік беларускага МЗС і пажадаў удзельнікам сустрэчы плённай работы і рэалізацыі новых сумесных праектаў.

Прывітанне зачытаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў. Ён таксама адзначыў важнасць гэтай сустрэчы, якая прызначана актывізаваць беларуска-польскае ўзаемадзеянне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі