Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 кастрычніка 2016, 14:10

Макей абмеркаваў з паслом Азербайджана найбольш важныя моманты двухбаковага супрацоўніцтва

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 19 кастрычніка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана Ісфандзіярам Вагабзадэ ў сувязі з завяршэннем ім дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Былі абмеркаваны асноўныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, адбыўся абмен думкамі па найбольш важных момантах", - праінфармавалі ў МЗС.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падзякаваў паслу за выніковую работу, пажадаў новых дасягненняў на дыпламатычным полі дзейнасці, прыемных успамінаў аб Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі