Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 лістапада 2019, 17:38

Макей аб ацэнцы выбараў місіяй АБСЕ: крытыкуючы, нельга закрываць вочы на станоўчыя бакі

25 лістапада, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Крытыка выбарчага працэсу з боку міжнародных наглядальнікаў павінна спалучацца з канстатацыяй станоўчых бакоў. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, адказваючы на пытанні журналістаў наконт негатыўнай ацэнкі праведзеных парламенцкіх выбараў з боку наглядальнікаў АБСЕ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важна, каб любая місія, якая прыязджае глядзець за выбарамі, не толькі крытыкавала негатыўныя рэчы, звязаныя з выбарчымі працэсамі, падвядзеннем вынікаў галасавання, але і ўлічвала пазітыўныя, станоўчыя моманты, якія былі", - сказаў міністр.

Уладзімір Макей адзначыў, што не стаў бы драматызаваць ацэнку выбараў місіяй АБСЕ. "Думаю, што нашы еўрапейскія партнёры будуць улічваць гэту ацэнку ў выбудоўванні сваёй палітыкі ў адносінах да Беларусі. Але хацеў бы яшчэ раз падкрэсліць: мы былі абсалютныа адкрытыя ў правядзенні гэтых выбараў. Больш за тысячу наглядальнікаў, якія прадстаўляюць розныя арганізацыі і краіны, мелі магчымасць назіраць за гэтым працэсам абсалютна адкрыта і даступна на ўсіх участках. Дарэчы, не ва ўсіх краінах нават Еўрасаюза ёсць адпаведныя магчымасці для арганізацыі міжнароднага назірання за выбарамі", - адзначыў ён.

Міністр падкрэсліў, што ацэнкі выбараў павінны быць непрадузятымі. "Нельга прыязджаць на выбары з загадзя ўстаноўленымі поглядамі і меркаваннямі", - перакананы ён. Паводле слоў Уладзіміра Макея, прадстаўнікі місіі АБСЕ на парламенцкіх выбарах негатыўна адзываліся аб краіне. "Назначаць на такія важныя пасады, як кіраўнік наглядальнай місіі, людзей з заведама прадузятымі поглядамі ў адносінах да той ці іншай краіны, у дадзеным выпадку Беларусі, нельга. Калі кіраўнік місіі прыязджае ў краіну, гэта павінна быць персона, да якой не павінна быць прэтэнзій з боку той ці іншай дзяржавы", - лічыць міністр.

Ён запэўніў, што Беларусь прадоўжыць дыялог з еўрапейскімі і амерыканскімі партнёрамі, у тым ліку па пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства. "Мы абсалютна адкрытыя да дыялогу, гатовы да гэтага. Думаю, у канчатковым выніку мы знойдзем агульныя падыходы, узаемаразуменне па гэтай тэматыцы", - сказаў Уладзімір Макей. Ён запэўніў, што Беларусь накіруе ў адпаведныя структуры БДІПЧ АБСЕ свае каментарыі наконт работы місіі АБСЕ. "Будзем спадзявацца, што яны таксама будуць улічаны пры падрыхтоўцы заключнага даклада па выніках парламенцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі", - рэзюмаваў ён.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста падзякаваў беларускаму боку, у прыватнасці, ураду за тое, што яны адкрылі выбары для міжнароднага назірання. "Гэта важна, каб выбары праходзілі ў адкрытай і транспарэнтнай атмасферы", - падкрэсліў ён, адзначыўшы таксама важнасць рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ па ўдасканаленні выбарчага працэсу.

"Нам патрэбны дыялог з Беларуссю. Калі мы хочам уплываць на падзеі ў гэтай краіне, на іх развіццё ў дэмакратычным ключы, самы лепшы спосаб - гэта сустракацца і падтрымліваць дыялог", - звярнула ўвагу міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі