Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 чэрвеня 2016, 15:00

Лукашэнка падзякаваў усім адказным за арганізацыю і правядзенне Усебеларускага сходу

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў заключным слове на V Усебеларускім народным сходзе падзякаваў усім адказным за арганізацыю і правядзенне форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зразумела, што такія форумы спантанна не арганізоўваюцца і праходзяць заўсёды на высокім узроўні, калі іх добра рыхтавалі адказныя людзі. У сувязі з гэтым я хацеў бы падзякаваць за работу па арганізацыі і правядзенні форуму ўсім, хто да гэтага мае дачыненне, і перш за ўсё губернатарам, кіраўнікам выканкамаў, мэру Мінска", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што горад-герой Мінск атрымаў новае аблічча. "Хацелася б, каб мінчане не спыняліся і далей працавалі над упрыгажэннем нашай сталіцы. Гэта наша візітная картка", - сказаў ён.

Беларускі лідар падзякаваў за работу Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, яе кіраўніку Аляксандру Косінцу, а таксама Андрэю Кабякову - кіраўніку аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні гэтага значнага форуму. Кіраўнік дзяржавы выказаў словы ўдзячнасці кіраўнікам палат парламента - Міхаілу Мясніковічу, Уладзіміру Андрэйчанку. Таксама Аляксандр Лукашэнка падзякаваў дэлегатам з'езда.

Пяты Усебеларускі народны сход завяршыў работу ў Мінску. Удзельнікамі мерапрыемства сталі 2,5 тыс. чалавек. На форуме сабраліся прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства: рабочыя, працаўнікі вёскі, работнікі сацыяльна-культурнай сферы і СМІ, ваеннаслужачыя, прадпрымальнікі, студэнты, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, пенсіянеры. Дэлегатамі форуму сталі таксама кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, парламентарыі, дэпутаты мясцовых Саветаў, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў.

Дэлегаты абмеркавалі праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Галоўная мэта на бягучую пяцігодку - павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця. Для дасягнення пастаўленых мэт развіццё краіны будзе грунтавацца на такіх прыярытэтах, як інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя, моладзь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі