Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 ліпеня 2019, 17:23

Лукашэнка і Пуцін выпрацавалі новыя ініцыятывы па паглыбленні інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй

18 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у час перагавораў у Санкт-Пецярбургу выпрацавалі новыя ініцыятывы па паглыбленні інтэграцыі паміж краінамі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнты абмяняліся прынцыповымі меркаваннямі, унеслі некаторыя новыя ініцыятывы і даручылі ўрадам у бліжэйшы час іх адпрацаваць", - расказаў Дзмітрый Крутой. Пакуль пазіцыі бакоў узгоднены на 80 працэнтаў, але астатняя частка пытанняў мае прынцыповы характар.

Паводле слоў міністра, да пачатку снежня, калі будзе адзначацца 20-годдзе Саюзнай дзяржавы, даручана распрацаваць праграму паглыблення інтэграцыі і дарожную карту па яе выкананні. Акрамя таго, пастаўлена задача дасягнуць прынцыповых пагадненняў для вырашэння бягучых пытанняў, у першую чаргу па цане на газ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі