Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 лютага 2019, 17:02

Ляшэнка адзначае невялікі прагрэс у нафтавых перагаворах з Масквой

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, адзначыў невялікі прагрэс у нафтавых перагаворах з Масквой на ўзроўні профільных віцэ-прэм'ераў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зрухі ёсць невялікія, але не тыя, якіх мы чакаем", - адзначыў Ігар Ляшэнка. Намеснік прэм'ер-міністра дадаў, што пакуль не можа гаварыць "аб нечым сур'ёзным". Паводле яго слоў, такая ацэнка прымяняецца да перагавораў па падатковым манеўры і да дыялогу па цэнах на газ для Беларусі з 2020 года.

"Мы працуем, наперадзе намечаны сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў. Усе асноўныя пытанні будуць там ужо здымацца", - рэзюмаваў віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі