Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 красавіка 2018, 18:41

Лебедзеў: захаванне членства Украіны ў СНД адпавядае інтарэсам яе народа

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захаванне членства Украіны ў СНД адпавядае інтарэсам яе народа. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Лебедзеў адзначыў, што ніякіх афіцыйных паведамленняў у органы СНД ад Украіны ў сувязі з яе магчымым выхадам з Садружнасці не паступала. "З прадстаўнікамі Украіны мы гэту тэму не абмяркоўвалі. Больш таго, мае шматлікія пісьмы, звароты ў адрас Украіны, на жаль, пакуль застаюцца без адказу", - сказаў ён.

Даручэнні, якія былі дадзены прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам ураду наконт выхаду з СНД, пакуль застаюцца толькі даручэннямі, звярнуў увагу старшыня Выканкама СНД. "Якое рашэнне прыме ўрад, якія рэкамендацыі будуць дадзены, мы яшчэ пачакаем, - адзначыў Сяргей Лебедзеў. - Большасць экспертаў схіляюцца да таго, што такі выхад не быў бы на карысць ні Украіне, ні іншым краінам Садружнасці. Украіна з-за свайго геаграфічнага становішча, цесных даўніх сувязей з краінамі Садружнасці, вядома ж, разглядаецца як наш сусед, партнёр. Большасць дзяржаў СНД былі б зацікаўлены ў тым, каб Украіна заставалася і далей нашым добрым суседам".

"Мы зацікаўлены ў захаванні шырокага ўзаемадзеяння з Украінай", - рэзюмаваў Сяргей Лебедзеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі