Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лістапада 2018, 17:27

Лаўроў наведае Беларусь 20-21 лістапада

15 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў 20-21 лістапада наведае з візітам Беларусь, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыю Захараву.

"20-21 лістапада кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў наведае Беларусь з рабочым візітам для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегіі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін", - сказала Марыя Захарава сёння на брыфінгу.

Паводле яе слоў, прадугледжана таксама сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова. "Адбудзецца абмеркаванне шырокага кола двухбаковых адносін, знешнепалітычнага ўзаемадзеяння з акцэнтам на рэалізацыі палажэнняў сумеснай заявы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ад 19 чэрвеня. Асаблівую ўвагу бакі плануюць удзяліць інтэграцыйнаму супрацоўніцтву", - адзначыла Марыя Захарава. Акрамя таго, міністры абмяняюцца думкамі па асноўных сусветных і рэгіянальных праблемах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі