Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 мая 2018, 13:21

Лаўроў 29 мая наведае Беларусь з рабочым візітам

23 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў 29 мая наведае Беларусь з рабочым візітам. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Марыі Захаравай, у Мінску пройдуць перагаворы кіраўнікоў МЗС Беларусі і Расіі Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова. Чакаецца, што яны абмяняюцца меркаваннямі па развіцці супрацоўніцтва Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, АДКБ, СНД, абмяркуюць каардынацыю намаганняў у АБСЕ і іншых міжнародных фарматах.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяркуюць праблемы, якія маюць узаемны інтарэс. Расія і Беларусь - стратэгічныя саюзнікі, якія выступаюць за ўстанаўленне справядлівай шматпалярнай сістэмы міжнародных адносін, дадала Марыя Захарава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі