Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 красавіка 2019, 09:00

Купчына выбрана старшынёй рэгіянальнай падрыхтоўчай нарады да кангрэса ААН у Кіёта

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына выбрана старшынёй Еўрапейскай рэгіянальнай падрыхтоўчай нарады да XIV Кангрэса ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У Венскім міжнародным цэнтры пачала работу Еўрапейская рэгіянальная падрыхтоўчая нарада, у якой удзельнічаюць больш за 50 дэлегацый дзяржаў - членаў Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, краіны-наглядальнікі, міжурадавыя і няўрадавыя арганізацыі.

На кангрэсе па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі будуць разгледжаны стратэгіі папярэджання злачыннасці ў інтарэсах сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплексныя падыходы ў вырашэнні праблем крымінальнага правасуддзя, а таксама барацьба з тэрарызмам і тэндэнцыі ў галіне злачыннасці, выкарыстанне сучасных тэхналогій як сродку ўчынення злачынстваў і інструменту барацьбы са злачыннасцю.

Гэту маштабную канферэнцыю ААН праводзіць раз у пяць гадоў. Кангрэс, які адбудзецца 20-27 красавіка 2020 года ў Кіёта (Японія), стане першым такім мерапрыемствам пасля прыняцця парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Яго работа сфакусіруецца на ўзаемасувязі пытанняў вяршэнства права і эфектыўнага правасуддзя з дасягненнем Мэт устойлівага развіцця. Перад работай кангрэсаў традыцыйна праводзяцца рэгіянальныя падрыхтоўчыя нарады, мэтай якіх з'яўляецца падрыхтоўка рэкамендацый для разгляду на кангрэсе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі