Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 кастрычніка 2018, 09:14

Кучма ўдзячны Беларусі за садзейнічанне перагаворам па сітуацыі на ўсходзе Украіны

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Леанід Кучма, які пакідае пасаду паўнамоцнага прадстаўніка Украіны ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, удзячны Беларусі за садзейнічанне перагаворам. Аб гэтым на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла прэс-сакратар другога ўкраінскага прэзідэнта і аднаго з падпісантаў мінскіх пагадненняў Дар'я Оліфер, паведамляе БЕЛТА.

Леанід Кучма 2 кастрычніка ў Мінску падзякаваў калегам у трохбаковай кантактнай групе за сумесную работу, падвёўшы такім чынам вынік сваёй дзейнасці ў якасці прадстаўніка Кіева ў ТКГ. "Асаблівую ўдзячнасць ён выказаў беларускаму боку за садзейнічанне ў арганізацыі перагаворнага працэсу", - адзначыла Дар'я Оліфер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі