Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 кастрычніка 2019, 16:43

Краўчанка абмеркаваў у Страсбургу прыярытэты дыялогу з Саветам Еўропы

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка наведаў Страсбург, дзе правёў сустрэчы з прадстаўнікамі Савета Еўропы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Напярэдадні Алег Краўчанка прыняў удзел у пасяджэнні Групы дакладчыкаў па дэмакратыі Камітэта міністраў Савета Еўропы, у час якога выклаў ацэнкі беларускага боку Плана дзеянняў Савета Еўропы для Беларусі на 2019-2021 гады. "Адбылася дыскусія аб прыярытэтных напрамках дыялогу з Саветам Еўропы", - удакладнілі ў МЗС.

У той жа дзень прайшла сустрэча намесніка міністра з генеральным сакратаром Савета Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч. "Абмеркаваны актуальны стан і магчымыя напрамкі актывізацыі супрацоўніцтва нашай краіны з Саветам Еўропы ў розных сферах. Падкрэслена важнасць далейшага далучэння Беларусі да прававых інструментаў міжнароднай арганізацыі", - праінфармавалі ў МЗС.

На перагаворах Алега Краўчанкі з генеральным сакратаром Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Войцахам Савіцкім бакі разгледзелі дасье адносін Беларусі з Саветам Еўропы ў парламенцкім вымярэнні.

Акрамя таго, сёння адбылася сустрэча намесніка міністра з кіраўніком дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю Робертам Бедранем. Бакі абмеркавалі стан і шляхі развіцця адносін Беларусі з ЕС у кантэксце дзейнасці дэлегацыі Еўрапарламента.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі