Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 красавіка 2017, 12:26

Кітай задаволены развіццём адносін з Беларуссю - Чжан Дэцзян

18 красавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Кітай задаволены развіццём двухбаковых адносін з Беларуссю. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзян сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кітай і Беларусь заўсёды аказваюць адзін аднаму давер і дапамогу. Наша супрацоўніцтва ва ўсіх галінах хутка развіваецца. Мы задаволены развіццём нашых двухбаковых адносін", - сказаў Чжан Дэцзян.

Прычым, заўважыў ён, дзяржавы падтрымліваюць высокую інтэнсіўнасць кантактаў на самых розных узроўнях. Гэта датычыцца як міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, так і сустрэч на вышэйшым узроўні.

"Мы набылі ўсе рысы сталых міждзяржаўных адносін: гэта трывалая палітычная аснова, інтэграваныя эканамічныя інтарэсы, актыўныя і дынамічныя гуманітарныя сувязі, цеснае супрацоўніцтва на міжнароднай арэне", - звярнуў увагу высокі госць з Кітая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі