Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 верасня 2018, 09:29

Кіраўнікі МЗС СНД напярэдадні саміту на вышэйшым узроні абмяркуюць парадак дня Садружнасці

27 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. На пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД 27 верасня ў Душанбэ плануецца разгледзець 16 праектаў дакументаў, большая частка якіх нацэлена на далейшае пашырэнне гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама ўдасканаленне і развіццё прававой базы Садружнасці. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце выканаўчага камітэта СНД, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і ўзаемадзеяння ў рамках Садружнасці, што датычацца развіцця і паглыблення супрацоўніцтва па ключавых напрамках дзейнасці СНД.

Напярэдадні саміту Садружнасці на вышэйшым узроўні, які пройдзе ў Душанбэ 28 верасня, мяркуецца разгледзець і адобрыць праект заявы кіраўнікоў дзяржаў з нагоды 70-годдзя з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ад 10 снежня 1948 года. У ёй прызнаецца важнасць дэкларацыі ў якасці дакумента, які заклаў універсальныя стандарты ў галіне развіцця і абароны правоў члаавека і асноўных свабод, пацвярджаецца прыхільнасць да прынцыпу недыскрымінацыі без якога б там ні было адрознення. Падкрэсліваецца таксама неабходнасць развіцця канструктыўнага, раўнапраўнага і паважлівага дыялогу, адмовы ад практыкі двайных стандартаў у сфере правоў чалавека, змешчаны заклік да выбудоўвання ўзаемадзеяння ў праваабарончай сферы на аснове агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права.

Плануецца разгледзець і адобрыць праект рашэння аб праекце плана прыярытэтных мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД на 2019-2020 гады. Праектам плана прадугледжваецца правядзенне на працягу 2019-2020 гадоў 141 мерапрыемства. Пры гэтым значную іх частку плануецца рэалізаваць у сферы культуры і ў рамках Года 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.

Размова пойдзе і аб далейшай рэалізацыі ў 2021 годзе міждзяржаўнай праграмы «Культурныя сталіцы Садружнасці». Адпаведным статусам плануецца надзяліць горад Душанбэ.

На абмеркаванне міністраў вынесены праекты рашэнняў аб канцэпцыі развіцця супрацоўніцтва дзяржаў Садружнасці ў падрымцы маладзёжнага добраахвотніцкага (валанцёрскага) руху і Плане мерапрыемстваў на 2018-2020 гады па яе рэалізацыі; аб плане асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў; аб плане мерапрыемстваў на 2019-2020 гады па рэалізацыі стратэгіі развіцця фізічнай культуры і спорту.

Традыцыйна будуць абмеркаваны пытанні аб базавых арганізацыях СНД. Адзін з праектаў рашэнняў датычыцца надання такога статусу Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту імя Максіма Танка па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі.

Удзельнікі пасяджэння плануюць абмеркаваць і шэраг пытанняў, накіраваных на далейшае ўдасканаленне і развіццё прававой базы Садружнасці.

Кыргызстан дадаткова ўнёс у парадак дня СМЗС праект заявы кіраўнікоў дзяржаў аб Сусветных гульнях качэўнікаў, а Расія ўнесла на разгляд СМЗС дадатковы праект Канвенцыі СНД аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах.

Як паведамлялася БЕЛТА, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 верасня накіруецца з рабочым візітам у Рэспубліку Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Перагаворная частка саміту будзе ўключаць у сябе пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў у вузкім і пашыраным фарматах. Прэзідэнты разгледзяць і прымуць рашэнні як па пытаннях бягучай дзейнасці Садружнасці, так і па развіцці далейшага ўзаемадзеяння ў розных сферах па ключавых напрамках.

Штогадовы саміт СНГ - ключавая падзея ў жыцці Садружнасці. Такія сустрэчы на высокім узроўні даюць магчымасць не толькі падвесці вынікі года, але і намеціць перспектывы далейшага ўзаемадзеяння. У гэтым годзе на абмеркаванне кіраўнікоў дзяржаў унесена 16 пытанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі