Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 ліпеня 2019, 09:00

Кіраўнікі консульскіх службаў МЗС краін СНД збяруцца 19 ліпеня ў Душанбэ

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXVI пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў консульскіх службаў міністэрстваў замежных спраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе 19 ліпеня ў Душанбэ (Таджыкістан). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Члены савета абмяркуюць пытанні выканання палажэнняў Венскай канвенцыі аб консульскіх адносінах ад 24 красавіка 1963 года і двухбаковых консульскіх канвенцый. Акрамя таго, будуць разгледжаны розныя аспекты супрацоўніцтва бакоў у рамках канвенцый аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993-га і 7 кастрычніка 2002 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі