Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 снежня 2018, 16:18

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС заснавалі медаль за ўклад у развіццё саюза

6 снежня, Санкт-Пецярбург /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Кіраўнікі дзяржаў - членаў ЕАЭС сёння на саміце ў Санкт-Пецярбургу заснавалі медаль "За ўклад у развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рашэнне аб узнагароджанні грамадзян, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё саюза, будзе прымаць Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет па хадайніцтве аднаго з членаў або члена Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, старшыні Калегіі камісіі, а таксама старшыні Суда ЕАЭС.

Грошы на выраб медалёў будуць выдзяляцца з бюджэту арганізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі