Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 верасня 2018, 18:36

Кіраўнік Цэнтральнай камісіі Кампартыі Кітая па праверцы дысцыпліны наведае Мінск

19 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Член Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая, сакратар Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі на чале дэлегацыі гэтага ведамства 20-22 верасня наведае Мінск, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве КНР у Беларусі.

У праграме візіту высокага кітайскага госця прадугледжаны шэраг афіцыйных сустрэч і перагавораў, у ходзе якіх будзе абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

Чжаа Лэцзі наведае Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", пабывае ў Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнай бібліятэцы, на гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна".

На пасаду кіраўніка Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі быў выбраны ў кастрычніку 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі