Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 сакавіка 2019, 18:11

Канцэпцыя збліжэння заканадаўства ў СД знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі канстатуюць высокую ступень гатоўнасці праекта канцэпцыі збліжэння заканадаўства дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе сходу па выніках праведзенага ў Мінску пасяджэння Камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце.

"Удзельнікі пасяджэння разгледзелі пытанне аб ходзе падрыхтоўкі праекта канцэпцыі збліжэння заканадаўства дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, - адзначылі ў прэс-службе. - Дэпутаты канстатавалі высокую ступень гатоўнасці дакумента да разгляду на чарговым пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго, парламентарыі выпрацавалі прапановы для ўключэння ў дарожную карту па рэалізацыі названай канцэпцыі".

Саюзным парламентарыям была таксама прадстаўлена інфармацыя аб вопыце мадэльнай заканатворчасці Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД і Парламенцкай асамблеі АДКБ. "Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі перспектывы прыняцця мадэльных норм у рамках Саюзнай дзяржавы і магчымы ўплыў такой дзейнасці на забеспячэнне гарманізацыі заканадаўства Беларусі і Расіі, - дадалі ў прэс-службе. - Дэпутаты - члены камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце згадзіліся з наяўнасцю падстаў для выкарыстання мадэльнай заканатворчасці ў рамках Саюзнай дзяржавы і прынялі рашэнне дадаткова разгледзець гэта пытанне з улікам меркаванняў усіх камісій Парламенцкага сходу і профільных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі