11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў "Аб узаемадзеянні дзяржаў - удзельніц СНД у галіне барацьбы з тэрарызмам: агульныя выклікі і пагрозы" адбудуцца 14 лістапада ў Ашхабадзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.
На сустрэчы прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў Садружнасці абмяркуюць выклікі і пагрозы бяспецы на глабальным і рэгіянальным узроўнях, а таксама антытэрарыстычнае супрацоўніцтва.
Удзельнікі кансультацый таксама разгледзяць пытанні процідзеяння міжнародным тэрарыстычным арганізацыям і фінансаванню тэрарызму.-0-